Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

З кім сустрэлася Святлана Ціханоўская падчас Варшаўскага форуму па бяспецы?

2025-10-01

Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у Варшаўскім форуме па бяспецы, які штогод збірае больш за 2500 удзельнікаў з 80 краінаў свету: кіраўнікоў урадаў, прэзідэнтаў, міністраў і экспертаў. 

Акрамя выступаў на дыскусіі і галоўнай сцэне форуму Ціханоўская правяла шэраг двухбаковых сустрэчаў:

➖з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім; 
➖дарадцам прэзідэнта Літвы Кястуцісам Будрысам; 
➖мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім; 
➖спецыяльным пасланнікам прэзідэнта Трампа Кітам Келагам; 
➖прэзідэнткай Грузіі Саламэ Зурабішвілі; 
➖спецыяльнай прадстаўніцай ЕС па правах чалавека Кайсай Олонгрэн; 
➖ценявой міністаркай замежных спраў Вялікабрытаніі Прыці Патэл; 
➖Білам Браўдэрам, адным з ініцыятараў «Акту Магніцкага»; 
➖Міраславам Лайчакам, дарадцам па нацыянальнай бяспецы прэм’ер-міністра Славакіі; 
➖Сяргеем Лагадзінскім, сустаршынём «Еўранэсту».

Падчас размоваў абмяркоўваліся:
➖вынікі вучэнняў «Запад»;
➖магчымыя наступствы для Беларусі; 
➖наступныя крокі па вызваленні палітвязняў з удзелам амерыканскай адміністрацыі;
➖падтрымка рэпрэсаваных; 
➖пагрозы бяспецы; 
➖магчымыя сцэнары развіцця падзеяў у Беларусі.

Ціханоўская таксама выступіла на нефармальнай сустрэчы для лідараў і ўзяла ўдзел у працоўным ланчы для спікераў форуму.

Падрабязней пра візіт — па спасылцы.

Main carousel image