Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Анастасія Махамет

Анастасія Махамет (Anastasia Makhamet)

Дата і месца нараджэння:

28 траўня 1992 года, Івацэвічы, Беларусь.

Адукацыя:

  • Барысаўскі дзяржаўны медыцынскі каледж, 2009–2012, «Лячэбная справа».
  • Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, 2015–2016, «Лячэбная справа».
  • Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, 2016–2021, «Лячэбная справа».

Прафесійная, палітычная і навуковая дзейнасць:

З 2012 па 2015 год працавала як акушэрка ў адным з радзільных дамоў горада Мінска.

Удзельнік мірных пратэстаў 2020–2021 гг. З’яўляецца адным з заснавальнікаў незалежнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

У канцы 2021 года была вымушана пакінуць краіну, не скончыўшы інтэрнатуру па спецыяльнасці “анкалогія”.

Пасля пачатку поўнамаштабней агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны ў 2022 годзе далучылася да палка імя Кастуся Каліноўскага. У 2022–2024 гадах служыла ў складзе падраздзялення, займала пасаду камандзіра медыцынскай роты, забяспечвала арганізацыю медыцынскай дапамогі і эвакуацыю параненых у зоне баявых дзеянняў.

У 2025 годзе завяршыла вайсковую службу па стане здароўя, мае статус ветэрана.

Яе праследуюць улады Беларусі па палітычных матывах. Завочна асуджана на 18 гадоў пазбаўлення волі.

Узнагароды і званні:

  • Медаль «За баявыя заслугі» Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны (8 жніўня 2022 г.);
  • Медаль «За баявыя заслугі» Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (9 сакавіка 2023 г.);
  • Ордэн «За адвагу» 3-й ступені (6 верасня 2023 г.).